Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:32 ]  Прэзыдэнта Славаччыны спрабавалi атруцiць


БРАТЫСЛАВА. Прэзыдэнт Славаччыны Рудольф Шустэр шпiталiзаваны з высокай тэмпэратурай. Паводле прэсавага сакратара кiраўнiка дзяржавы, сям’я прэзыдэнта лiчыць, што яго спрабавалi атруцiць. Як перадае агенцтва “Рэйтэр”, сваякi Шустэра маюць намер запатрабаваць крымiнальнага расьследаваньня. 68-гадовы прэзыдэнт Славаччыны быў у суботу позна ўвечары зноў шпiталiзаваны, лiтаральна празь некалькi гадзiнаў пасьля таго, як яго выпiсалi са шпiталю, дзе ён цягам двох дзён лекаваўся ад сонечнага ўдару.
XS
SM
MD
LG