Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:23 ]  8 чалавек сталi ахвярамi нападу экстрэмiстаў у iндыйскiм Кашмiры


ІСЬЛЯМАБАД. Пакiстан, мяркуючы па ўсiм, ня мае адносiнаў да дзеяньняў iсьлямскiх сэпаратыстаў у iндыйскiм штаце Кашмiр, -- заявiў намесьнiк дзяржсакратара Злучаных Штатаў Рычард Армiтэдж. Учора ён меў перамовы ў Ісьлямабадзе з прэзыдэнтам Пакiстану Пэрвэзам Мушарафам i iншымi кiраўнiкамi краiны. Раней Армiтэдж наведаў Дэлi, дзе абмеркаваў пэрспэктывы ўрэгуляваньня крызысу вакол Кашмiру зь iндыйскiмi лiдэрамi. Індыя абвiнавачвае Пакiстан у падтрымцы кашмiрскiх сэпаратыстаў. Прадстаўнiкi iндыйскай палiцыi паведамiлi, што ў iндыйскай частцы Кашмiру ў суботу былi забiтыя 8 мясцовых жыхароў i яшчэ 20 – параненыя ў вынiку нападаў мусульманскiх экстрэмiстаў.
XS
SM
MD
LG