Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:17 ]  На Заходнiм беразе -- новая ўспышка гвалту


ЗАХОДНІ БЕРАГ ЯРДАНУ. На Заходнiм беразе Ярдану ў горадзе Джэнiн у суботу адзiн палестынскi баевiк з групоўкi “Брыгады пакутнiкаў Аль-Аксы” быў забiты, яшчэ адзiн – паранены ў перастрэлцы зь iзраiльскiмi вайскоўцамi. У сутычцы ў горадзе Наблус былi параненыя 7 палестынцаў. Ізраiльскiя вайскоўцы заявiлi, што агонь яны распачалi ў адказ на абстрэл iхнага патруля. У гэты ж дзень у Паласе Газа iзраiльскiя падразьдзяленьнi бульдозерамi зраўнавалi зь зямлёй тры палестынскiя дамы, што – як цьвердзяць вайскоўцы – выкарыстоўвалiся ў якасьцi сховiшча для баявiкоў, якiя спрабавалi пранiкнуць у суседняе гэбрайскае паселiшча. У пятнiцу Ізраiль прыпынiў паэтапны вывад войскаў з палестынскiх тэрыторыяў з-за новых успышак гвалту. У суботу прадстаўнiкi iзраiльскага камандаваньня зноў заявiлi, што вывад войскаў будзе працягнуты толькi пры ўмове, што палестынскiя ўлады на справе зробяць рашучыя захады супраць тэрарыстаў.
XS
SM
MD
LG