Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:14 ]  Мільён чалавек у Кітаі змагаюцца за жыцьцё 10 мільёнаў


ПЭКІН.Улады кітайскай правінцыі Хунань працягваюць барацьбу з паводкаю, якая пагражае жыцьцю 10 мільёнаў жыхароў правінцыі. Больш за мільён фэрмераў і жаўнераў працуюць, каб умацаваць берагі возера Дунцінг. З навакольля выселеныя 700 тысячаў чалавек, паводка ўжо разбурыла 27 тысячаў дамоў. Вада ў возеры працягвае падымацца. Аднак адмыслоўцы спадзяюцца, што катастрофа не адбудзецца, бо спыніліся дажджы і зьнізіўся ўзровень вады ў рэках, якія упадаюць у Дунцінг. 4 гады таму падчас разьліву возера ў правінцыі Хунань загінулі 4 тысячы чалавек.
XS
SM
MD
LG