Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:07 ]  У Азэрбайджане адбыўся рэфэрэндум аб зьменах у Канстытуцыю.


БАКУ. Рэфэрэндум у Азэрбайджане аб зьменах у Канстытуцыю адбыўся. Паводле дадзеных цэнтарвыбаркаму ў ім ўзялі ўдзел больш за палову выбаршчыкаў. Паводле прапановы прэзыдэнта Аліева на плебісцыт вынесеныя 39 зьменаў у 24 артыкулы Канстытуцыі. Прынамсі, прапануецца абіраць кіраўніка дзяржавы простаю большасьцю, а не большасьцю ў дзьве траціны галасоў, як зараз. Акрамя таго, прапануецца адмяніць выбары дэпутатаў парляманту паводле партыйных сьпісаў. Апазыцыйныя партыі Азэрбайджану заклікалі байкатаваць рэфэрэндум. Яны лічаць, што ён накіраваны на ўмацаваньне асабістай улады прэзыдэнта.
XS
SM
MD
LG