Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:00 ]  Ізраiль прыпынiў вывад войскаў з палестынскiх гарадоў


ЕРУСАЛІМ. Ізраiльскае камандаваньне прыпынiла вывад войскаў з палестынскiх тэрыторыяў. Пра гэта паведамiў у пятнiцу iзраiльскi генэрал Машэ Каплiнскi пасьля сустрэчы з кiраўнiком палестынскай службы бясьпекi Заходняга берагу Ярдану Хаджэм Ісмаiлам. Ізраiль заклiкаў палестынскiя ўлады зрабiць дадатковыя захады супраць тэрарыстычных груповак, перш чым будзе разгледжанае пытаньне пра вывад iзраiльскiх войскаў з Хэўрону i iншых гарадоў на Заходнiм беразе. У панядзелак Ізраiль вывеў войскi з Бэтлеему ў адпаведнасьцi з дамоўленасьцю з палестынскiм кiраўнiцтвам, якое ў абмен абавязалася гарантаваць бясьпеку ў горадзе. Шэраг палестынскiх экстрэмiсцкiх груповак i рухаў адмовiлiся падтрымаць плян Ізраiлю ў мiрным урэгуляваньнi.
XS
SM
MD
LG