Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:54 ]  У Баўгарыi арыштаваныя 2500 падазраваных у гандлi наркотыкамi


САФІЯ. У Баўгарыi палiцыя наладзiла апэрацыю ў пошуку i затрыманьнi гандляроў наркотыкамi. Паводле паведамленьняў мiнiстэрства ўнутраных справаў краiны, арыштаваныя болей як дзьве з паловаю тысячаў чалавек. 750 падазраваных пасаджаныя ў камэры папярэдняга зьняволеньня. У часе рэйдаў, што праводзiлiся цягам тыдню, сканфiскаваная вялiкая колькасьць наркотыкаў, зброя, баепрыпасы, а таксама скрадзеныя аўтамабiлi i вялiкiя сумы грошай.
XS
SM
MD
LG