Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:50 ]  У Нератавiцах (Чэхiя) адбыўся выкiд хлору ў паветра


НЕРАТАВІЦЭ. ЧЭХІЯ. У чэскiм горадзе Нератавiцэ на хiмiчным прадпрыемстве “Спалана” ўчора, калi вялiся працы ў лiквiдацыi наступстваў нядаўняй паводкi, трэснулi трубы, i значная частка хлору трапiла ў атмасфэру. Пра гэта паведамляе агенцтва “ЧТК”. На месцы аварыi працуюць пажарнiкi. Мясцовыя ўлады, у выпадку неабходнасьцi, гатовыя эвакуяваць людзей зь небясьпечнай зоны. Тым часам, кiраўнiцтва хiмiчнага прадпрыемства заяўляе, што небясьпекi для насельнiцтва няма.
XS
SM
MD
LG