Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:31 ]  Паводка наступае на азіяцкія краіны


ПЭКІН. Кіраўніцтва кітайскай правінцыі Хунань спадзяецца, што разьліў возера Данцінг дасягнуў свайго піку. У 1998 годзе пры разьліве гэтага возера загінулі 4 тысячы чалавек. Зараз з навакольля возера эвакуяваныя 600 тысячаў чалавек. У Хунані загінула 16 чалавек, абрынуліся 27 тысячаў дамоў. Ва В’етнаме на мінулым тыдні ад паводкі загінула 7 чалавек, агульная колькасьць загіблых ва В’етнаме ад паводкі складае 44 чалавека. 6 чалавек загінулі ад паводкі ў Камбоджы.
XS
SM
MD
LG