Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:28 ]  Славацкі прэзыдэнт знаходзіцца ў шпіталі з прыкметамі харчовага атручваньня


БРАЦІСЛАВА.Прэзыдэнт Славаччыны Рудольф Шустэр патрапіў у ваенны шпіталь з прыкметамі харчовага атручваньня. Дакладнага дыягназу пакуль няма. Шустэр, якому 68 гадоў, адчуў сябе кепска, калі прысутнічаў на імшы папы Яна Паўла Другога ў Кракаве. Учора стан здароў’я прэзыдэнта Славаччыны пагоршыўся. Раней Рудольф Шустэр быў вымушаны адмяніць паездку ў чэскі замак Частоловіцэ на сустрэчу з прэзыдэнтамі Чэхіі, Вугоршчыны і Польшчы.
XS
SM
MD
LG