Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:25 ]  Грузыя паведамляе аб бамбардыроўцы расейская авіяцыяй Панкіскай цясьніны


ТБІЛІСІ.Прадстаўнікі грузынскага ўраду паведамілі, што мінулаю ноччу расейская авіяцыя бамбіла Панкіскую цясьніну. Загінулі тры чалавекі. Назіральнікі місыі АБСЭ пацьвердзілі факт парушэньня паветранай прасторы Грузыі. Прэзыдэнт Шэварнадзэ заявіў, што калі напады працягнуцца, Грузыя мусіць скарыстаць усе магчымасьці, каб пакласьці гэтаму канец. Масква абвяргае гэтыя абвінавачваньні, аднак у сваю чаргу абвінавачвае Тбілісі ва ўкрывальніцтве чачэнскіх паўстанцаў. Сёньня ж грузынскія спэцслужбы падцьвердзілі, шго буйное паўстанскае злучэньне на чале з чачэнскім палявым камандырам Русланам накіравалася ўчора з Панкіскай цясьніны у накірунку Чачні.
XS
SM
MD
LG