Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:20 ]  Дэлі адхіляе абвінавачваньні ў бамбардыроўцы Пакістану


ІСЛЯМАБАД. Пакістан сьцьвяржае, што мінулай ноччу індыйскія самалёты бамбавалі пакістанскі памежны пост у Кашміры. Дэлі адхіляе абвінавачваньне. Паводле дадзеных індыйскіх уладаў на мяжы ў Кашміры адбываліся толькі гарматныя перастрэлкі. Праблеме Кашміру прысьвечаны візыт у Індыю намесьніка дзяржсакратара ЗША Рычарда АРМІТЭДЖА. Афіцыйныя індыйскія прадстаўнікі заявілі амэрыканскаму дыплямату, што Пакістан дагэтуль не спыніў рэйды іслямскіх баевікоў у індыйскую частку Кашміру. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл заявіў, што выбары ў заканадаўчы сход індыйскага штату Джаму і Кашмір будуць спрыяць урэгуляваньню кашмірскай праблемы. Аднак Індыя адхіліла прапанову Паўэла накіраваць на гэтыя выбары міжнародных назіральнікаў.
XS
SM
MD
LG