Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:42 ]  Палестынскiя групоўкi не прымаюць мiрнага пляну Ізраiлю


ЕРУСАЛІМ. Мiнiстр ўнутраных справаў Палестынскай аўтаномii Абдэль Рэзак аль-Яхiя ня змог пераканаць лiдэраў палестынскiх груповак, сярод якiх “Хамас” i “Ісьлямскi Джыгад”, прыняць новы iзраiльскi плян мiрнага ўрэгуляваньня. Сустрэча, што адбылася ўчора, завершылася бязвынiкова. Ізраiль прапануе пачаць вывад сваiх войскаў з палестынскiх тэрыторыяў узамен на гарантыi спыненьня тэрактаў супраць iзраiльцаў. Яхiя спрабуе пераадолець апазыцыю Камiтэту нацыянальных i iсьлямскiх сiлаў, у складзе якога 13 асноўных палестынскiх арганiзацыяў, што выступаюць катэгарычна супраць iзраiльскiх прапановаў. Мiнiстар абароны Ізраiлю Бiньямiн Бэн Элiэзэр адзначыў “шчырае i сур’ёзнае” iмкненьне кiраўнiцтва палестынскiх сiлаў бясьпекi дамагчыся спыненьня тэрарыстычных нападаў на iзраiльцаў.
XS
SM
MD
LG