Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:36 ]  Прэзыдэнт Славаччыны шпiталiзаваны


БРАТЫСЛАВА. Прэзыдэнт Славаччыны Рудольф Шустэр шпiталiзаваны ў Братыславе з прыкметамi харчовага атручваньня. Паводле прэсавай службы славацкага прэзыдэнта, мэдыкi пакуль ня могуць паставiць дакладны дыягназ. 68-гадовы Шустэр адчуў сябе кепска ў мiнулую суботу, калi прысутнiчаў на iмшы Папы Яна Паўла Другога ў польскiм горадзе Кракаве. Учора ягоны стан пагоршыўся, яму зрабiлi аналiзы, якiя выявiлi наяўнасьць у крывi таксiнаў. Раней Шустэр быў вымушаны скасаваць сваю паездку ў Чэхiю дзеля сустрэчы зь сябрамi “Вышэградзкай чацьвёркi” – прэзыдэнтамi Вугоршчыны, Польшчы i Чэхii.
XS
SM
MD
LG