Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:27 ]  У Чэхіі адбываецца сутрэча прадстаўнікоў краінаў Вышэграду


ЧАСТОЛОВІЦЭ. Чэхія. Тут адбываецца сустрэча кіраўнікоў Вышэградцкай чацьвёркі. У апошні момант удзел у сустрэчы ў сувязі з хваробай скасаваў прэзыдэнт Славаччыны Рудолф Шустар. Прэзыдэнты Чэхіі, Польшчы ды Вугоршчыны сёньня падкрэсьлілі гістарычнае значэньне пашырэньня Эўразьвязу. Яны адначасова выказалі надзею на тое, што іхнія краіны далучацца да зьвязу ў 2004 годзе. Гавел, Квасьнеўскі ды Мадл заявілі, што цягам лістападаўскага саміту НАТО у склад альянсу будзе прынятая максімальна магчымая колькасьць новых сябраў альянсу. Аднак, як падкрэсьліў Вацлаў Гавел, краіны Вышэграду мусяць усталёўваць моцныя сувязі з тымі краінамі Эўропы, якія не зьяўляюцца сябрамі НАТО ці Эўразьвязу і пакуль не былі туды запрошаныя. Гавел падзякаваў калегам з Польшчы і Вугоршчыны за дапамогу ў ліквідацыі наступстваў паводкаў.
XS
SM
MD
LG