Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:55 ]  Абу Нiдаль забiты паводле загаду Хусэйна


ЛЁНДАН. Апазыцыйная арганiзацыя “Ірацкi нацыянальны кангрэс”, якая базуецца ў Лёндане, заявiла, што слынны палестынскi тэрарыст Абу Нiдаль быў забiты ў Багдадзе паводле асабiстага загаду iрацкага лiдэра Садама Хусэйна. Створаная Абу Нiдалем радыкальная групоўка “Рэвалюцыйная рада Фатх” таксама абвiнавацiла ў ягоным забойстве iрацкiя спэцслужбы. Тым часам, кiраўнiк iрацкай выведкi заяўляе, што Абу Нiдаль скончыў жыцьцё самагубствам у момант, калi яго прыйшлi арыштоўваць супрацоўнiкi iрацкiх спэцслужбаў паводле абвiнавачаньня ў нелегальным знаходжаньнi ў Іраку i сувязях з замежнымi выведкамi. На тэрарыстычную групоўку Нiдаля ўскладаецца адказнасьць за тэракты ў 20 краiнах, ахвярамi якiх сталi каля 900 чалавек.
XS
SM
MD
LG