Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:53 ]  15 тысячаў чалавек вакцынуюць супраць воспы ў Ізраiлi


ЕРУСАЛІМ. Урад Ізраiлю вырашыў вакцынаваць супраць воспы 15 тысячаў палiцыянтаў, пажарных i мэдыкаў на выпадак нападу з выкарыстаньнем бiялягiчнай зброi. Ізраiль засьцерагаецца ад нападу з боку Іраку ў выпадку ваеннай апэрацыi ЗША супраць рэжыму Садама Хусэйна. У часе вайны ў Пэрсыдзкай затоцы ў 1991 годзе Ірак зрабiў 30 ракетных удараў па Ізраiлю з выкарыстаньнем установак “Скад”.
XS
SM
MD
LG