Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 03:51 ]  Страты Нямеччыны ад паводкi -- 15 мiльярдаў эўра


ДРЭЗДЭН.НЯМЕЧЧЫНА. З-за пагрозы новых моцных паводкаў працягваецца масавая эвакуацыя насельнiцтва ў шэрагу краiнаў Эўропы i Азii. На паўночным захадзе Нямеччыны свае дамы пакiнулi ўжо 7 тысячаў чалавек. На сёньняшнi дзень у гэтай краiне ў вынiку паводкаў загiнулi 21 чалавек, 25 лiчацца зьнiклымi бязь зьвесткаў. Матар’яльныя страты вылiчаюцца 15 мiльярдамi эўра. Працягваецца пад’ём вады ў Дунаi на ўсходзе Харватыя. Жыхары гораду Вукавар уздоўж ракi будуюць загароджваньнi зь мяхоў зь пяском. У вынiку летнiх паводкаў у Кiтаi ўжо загiнулi болей, як 900 чалавек. Затапленьне пагражае паўдзённай правiнцыi Хунань, дзе абвешчанае надзвычайнае становiшча. У Індыi i Непале ахвярамi мусонных дажджоў сталi найменей 85 чалавек.
XS
SM
MD
LG