Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:50 ]  Паводка наступае на поўнач Нямеччыны


ГАМБУРГ. На поўначы Нямеччыны тысячы людзей эвакуяваныя з-за небясьпекі паводкі. Перадаецца, што воды Эльбы імкліва набліжаюцца да Гамбургу. Мяркуецца, што узровень вады не дасягне крытычнай адзнакі, аднак улады фэдэральных земляў Мэкленбург- Заходняя Памэранія і Брандэнбург пачалі эвакуяваць 8 тысячаў чалавек. У кожны момант гатовыя распачаць эвакуацыю ўлады Ніжняй Саксоніі. Цяпер, паводле афіцыйных дадзеных, ахвярамі стыхійнага бедства ў Нямечыне сталі больш за 20 чалавек, 25 лічацца зьніклымі. Матэрыльны ўрон ад паводкі ацэньваецца ў 15 мільярдаў эўра.
XS
SM
MD
LG