Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:47 ]  Пачаўся суд над сябрамі групоўкі, што ўчора захапіла ірацкую амбасаду ў Бэрліне


БЭРЛІН. Сёньня перад нямецкім судом прадсталі сябры ірацкай апазыцыйнай групоўкі, якія захапілі ўчора ірацкую амбасаду ў Бэрліне і на працягу пяці гадзінаў ўтрымлівалі там закладнікаў. Паводле бэрлінскіх уладаў, у арыштаваных канфіскаваныя пісталет, электрашокер і газавыя пісаталеты. Групоўка, якая назвала сябе “Дэмакратычная ірацкая апазыцыя ў Нямеччыне" заявіла, што прыняла рашэньне адносна захопу амбасады у знак пратэсту супраць рэжыму Садама Хусэйна. ЗША і Нямеччына асудзілі акцыю.
XS
SM
MD
LG