Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:57 ]  Стыхія рыхтуе буйную паводку ў Кітаі


ПЭКІН. У кітайскай правінцыі Хунань аб’яўленае надзвычайнае становішча. Выказваюцца прагнозы, што вялікае возера Дунтынху можа выйсьці зь берагоў і затапіць мільёны людзей, якія жывуць побач. Плошча возера перавышае дзве з паловай тысячы квадратных кілямэтраў. Узровень вады, які ў ім зараз на паўтара мэтры вышэй за крытычную адзнаку, працягвае расьці. У раёне некалькі тыдняў працягваюцца моцныя сэзонныя дажджы і воды ракі Янцзы перапоўнілі Дунтынху. Перадаецца, што раён рыхтуецца да эвакуацыі.
XS
SM
MD
LG