Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:32 ]  Ізраiльскае войска ўвайшло ў палестынскi горад Хан-Юнiс


ГОРАД ГАЗА. Прадстаўнiкi палестынскiх сiлаў бясьпекi паведамляюць, што на зыходзе сёньняшняй начы iзраiльскiя танкi i пяхота пры падтрымцы гэлiкоптэраў уварвалiся ў палестынскi горад Хан-Юнiс на поўднi Паласы Газа. Прадстаўнiк iзраiльскага камандаваньня паведамiў, што апэрацыя праводзiцца з мэтай “зьнiшчэньня пустых дамоў, якiя ўзброеныя палестынцы выкарыстоўваюць як сховiшчы цi агнявыя кропкi”. У аўторак недалёка ад паселiшча Нэвэ-Дэкалiм загiнуў iзраiльскi жаўнер. Снайпер, якi ў яго страляў, хаваўся ў горадзе Хан-Юнiс. Адказнасьць за напад узяло на сябе ўзброенае крыло групоўкi “Хамас”. У перастрэлцы быў забiты малады палестынец.
XS
SM
MD
LG