Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:26 ]  Кiраўнiцтва ЗША абмяркоўвае праблемы ўзброеных сiлаў краiны


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш абмяркуе сёньня з прадстаўнiкамi амэрыканскага кiраўнiцтва пытаньне пра рэформы ва ўзброеных сiлах краiны, ваенны буджэт i праблемы супрацьракетнай абароны. У нарадзе возьмуць удзел вiцэ-прэзыдэнт Дзiк Чэйнi, мiнiстар абароны Доналд Рамсфэлд, дарадца прэзыдэнта ў нацыянальнай бясьпецы Кандалiза Райс i старшыня Аб’еднанага камiтэту начальнiкаў штабоў ЗША Рычард Маерс. У заяве Белага дому падкрэсьлiваецца, што адсутнасьць на сустрэчы камандуючага войскамi ЗША ў Пэрсыцкай затоцы Томi Фрэнкса сьведчыць пра тое, што магчымая апэрацыя супраць Іраку абмяркоўвацца ня будзе. У аўторак мiнiстар абароны ЗША Доналд Рамсфэльд заявiў, што сябры тэрарыстычнай групоўкi “Аль-Кайда” знайшлi прытулак у Іраку, i што ўрад краiны пра гэта ведае.
XS
SM
MD
LG