Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:21 ]  Бэрлiнская палiцыя штурмам захапiла будынак амбасады Іраку


БЭРЛІН. Нямецкая палiцыя ў аўторак увечары штурмам захапiла будынак амбасады Іраку ў Бэрлiне i вызвалiла двох дыпляматаў, узятых у закладнiкi сябрамi раней невядомай апазыцыйнай iрацкай групоўкi. Нiхто не пацярпеў. Пяць чалавек арыштаваныя. Цягам пяцi гадзiнаў амбасаду ўтрымвалi сябры групоўкi, якая называе сябе “Дэмакратычная iрацкая апазыцыя ў Нямеччыне”. Яны заявiлi, што гэта “першы крок на шляху да вызваленьня Іраку ад тыранii прэзыдэнта Садама Хусэйна". Злучаныя Штата зганiлi захоп амбасады. Прадстаўнiк Белага дому Ары Флэйшэр заявiў, што такога кшталту дзеяньнi кампрамэтуюць “законныя” намаганьнi iракцаў у зьмене рэжыму. Галоўная iрацкая апазыцыйная група “Ірацкi Нацыянальны Кангрэс” таксама асудзiла захоп дыпляматычнага прадстаўнiцтва.
XS
SM
MD
LG