Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:02 ]  Паводка дасягнула Харватыi


МАГДЭБУРГ. НЯМЕЧЧЫНА. Агульныя страты ад катастрафiчнай паводкi ў краiнах Цэнтральнай i Заходняй Эўропы, паводле папярэднiх ацэнак, складаюць дзесяткi мiльярдаў эўра. Моц стыхii спадае. Узровень вады ў Эльбе ў раёне гораду Магдэбург – сталiцы нямецкай зямлi Саксонiя-Ангальт – на паўтары мэтры нiжэйшы, чым чакалася. Адмыслоўцы цьвердзяць, што няма пагрозаў для Гамбургу, якi знаходзiцца на Эльбе. На поўднi Эўропы працягваецца магутны разьлiў Дунаю. Цяпер паводкi чакаюць у Харватыi. Некаторыя раёны на ўсходзе краiны ўжо затопленыя.
XS
SM
MD
LG