Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:00 ]  Кофi Анан заклiкае Ірак даць зьвесткi пра зьнiклых грамадзянаў Кувэйту


НЬЮ-ЁРК. Генэральны сакратар Арганiзацыi Аб’еднаных Нацыяў Кофi Анан заклiкаў Ірак даць iнфармацыю пра 600 кувэйтцаў i грамадзянаў iншых краiнаў, якiя зьнiклi бязь зьвесткаў ў часе iрацкага ўварваньня ў Кувэйт у 1990 годзе. Адмова Іраку паведамiць дадзеныя пра лёс гэтых людзей – адна зь перашкодаў адмены санкцыяў ААН супраць Багдаду. Санкцыi былi ўведзеныя пасьля iрацкай iнтэрвэнцыi ў Кувэйт. Пытаньне пра зьнiклых бязь зьвесткаў будзе абмяркоўвацца сёньня ў Радзе Бясьпекi ААН.
XS
SM
MD
LG