Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:08 ]  Ізраiль вывеў войскi з Бэтлеему


БЭТЛЕЕМ. ЗАХОДНІ БЕРАГ. Ізраiль цалкам вывеў свае войскi з гораду Бэтлеем на Заходнiм беразе Ярдану ў адпаведнасьцi з дамоўленасьцю, дасягнутай у нядзелю памiж Ізраiлем i палестынцамi. Калi ўлады Палестынскай аўтаномii змогуць запабегчы новым тэрарыстычным актам супраць iзраiльцаў, войскi могуць быць адведзеныя i зь iншых палестынскiх гарадоў. Экстрэмiсцкiя гроупоўкi “Хамас”, “Ісьлямскi джыгад” i “Народны фронт вызваленьня Палестыны” заяўляюць, што ня спыняць тэрарыстычных нападаў. У панядзелак на палестынскiх тэрыторыях працягвалiся сутычкi. У горадзе Наблус iзраiльскiя вайскоўцы зьнiшчылi лябараторыю ў вытворчасьцi выбуховых рэчываў. У часе апэрацыi параненыя двое вайскоўцаў. У Джэнiне ў перастрэлцы быў забiты палестынец.
XS
SM
MD
LG