Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:07 ]  ЗША адмаўляюць сваё дачыненьне да вытворчасьцi Іракам хiмiчнай зброi


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты адмаўляюць сваё дачыненьне да вытворчасьцi Іракам хiмiчнай зброi ў часе iрана-iрацкай вайны. Прадстаўнiк дзярждэпартамэнту Фiлiп Рыкер назваў абсалютна неабгрунтаваным паведамленьне газэты “Нью-Ёрк Таймс” пра тое, што Вашынгтон аказваў сакрэтную ваенную дапамогу Іраку ў 80-я гады. Дзяржаўны сакратар ЗША Колiн Паўэл – у мiнулым дарадца ў пытаньнях бясьпекi прэзыдэнта Рональда Рэйгана – таксама абвергнуў гэтыя паведамленьнi.
XS
SM
MD
LG