Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:03 ]  Знакамiты палестынскi тэрарыст Абу Нiдаль загiнуў у Багдадзе


ВАШЫНГТОН. Дзярждэпартамэнт ЗША заявiў, што ня можа пацьвердзiць iнфармацыю пра сьмерць знакамiтага палестынскага тэрарыста Абу Нiдаля. Цела Абу Нiдаля з кулявымi ранамi было знойдзенае ў ягоным доме ў Багдадзе. Пакуль не зразумела, цi тэрарыст сам застрэлiўся, цi яго забiлi. Экстрэмiсцкая групоўка, якую ачольваў Абу Нiдаль, ажыцьцявiла шматлiкiя тэракты ў 20 краiнах сьвету. Ахвярамi iх сталi сотнi людзей. Прадстаўнiк дзярждэпартамэнту ЗША Фiлiп Рыкер заявiў, што ўжо зь гледзiшча таго, што Абу Нiдаль хаваўся ў Багдадзе, сведчыць пра правiльнасьць далучэньня Іраку да сьпiсу краiнаў, якiя падтрымваюць тэрарызам.
XS
SM
MD
LG