Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:01 ]  Расьследуюцца прычыны катастрофы расейскага гэлiкоптэру


МАСКВА. Дакладная колькасьць загiблых у вынiку ўчорашняй катастрофы ваенна-транспартнага гэлiкоптэру Мi-26 у Чачэнii дагэтуль невядомая. Расейскiя iнфармацыйныя агенцтвы паведамляюць пра найменей 80 загiблых вайскоўцаў. Прадстаўнiкi расейскага войска паведамляюць толькi пра 29 чалавек, якiя шпiталiзаваныя. Прэзыдэнт Расеi Уладзiмер Пуцiн аддаў распараджэньне стварыць кампэтэнтную камiсiю дзеля расьсьледаваньня катастрофы i каб яна вылецела на месца трагедыi як мага хутчэй. Сярод асноўных вэрсыяў прычынаў катастрофы – пападаньне ракеты або тэхнiчныя непаладкi.
XS
SM
MD
LG