Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 03:56 ]  Распачаўся вiзыт лiдэра КНДР у Расею


ВЛАДЗІВАСТОК. РАСЕЯ. Лiдэр Паўночнай Карэi Кiм Чэн Ір прыбыў у аўторак зь неафiцыйным вiзытам на расейскi Далёкi Ўсход. Ён наведае Хабараўск, Камсамольск-на Амуры i Владзiвасток. Гэта будзе другi вiзыт Кiм Чэн Іра ў Расею. Першы адбыўся год таму i працягваўся амаль месяц. Пасьля распаду Савецкага Саюзу стасункi памiж Расеяй i КНДР пагоршылiся, аднак, у апошнiя гады памiж дзьвюма краiнамi падпiсаны шэраг дамоваў, у тым лiку – Дамова пра сяброўства, дабрасуседзтва i супрацоўнiцтва.
XS
SM
MD
LG