Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:16 ]  Створаны Палестынскі Інвэстыцыйны Фонд


ЕРУСАЛІМ. Міністар фінансаў Палестыны Салам Фаяд паведаміў аб стварэньні холдынгавай кампаніі, якая кансалідуе ўсе фонды і актывы аўтаноміі. Рэформа грамадзкіх фінансаў зьяўлялася адным з асноўных патрабаваньняў Злучаных Штатаў на апошніх перамовах у Вашынгтоне. Як заявіў Фаяд, Ясір Арафат учора фармальна ўхваліў стварэньне новага Палестынскага Інвэстыцыйнага Фонду, які будзе кантралявацца міністрам фінансаў аўтаноміі.
XS
SM
MD
LG