Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:25 ]  У Чэхіі ахвярамі стыхіі сталі 9 чалавек


ПРАГА. Паводкi, якiя працягваюцца ў краiнах Цэнтральнай Эўропы, маюць катастрафiчныя наступствы. У Чэхii ахвярамi стыхii сталi 7 чалавек. У Празе, дзе пад’ём вады дасягае свайго пiку, эвакуяваныя болей за 50 тысячаў чалавек, яшчэ па-над 150 тысячаў пакiнулi свае дамы ў iншых раёнах краiны. На паўдзённым усходзе Нямеччыны загiнулi ад паводкаў ня меней за 7 чалавек, эвакуявана каля 20 тысячаў людзей. Крытычны стан склаўся ў сталiцы Саксонii – Дрэздэне, дзе затопленыя цэнтральныя часткi гораду. Прынамсi 7 чалавек загiнулi i ў Аўстрыi. На поўначы гэтай краiны выйшлi зь берагоў практычна ўсе рэкi. Шмат населеных пунктаў затоплена. У Зальцбургу пад вадой апынулiся тысячы дамоў. Перад магчымым выхадам зь берагоў Дунаю, у якiм узровень вады хутка расьце, аб’яўленае надзвычайнае становiшча ў сталiцы Славаччыны – Братыславе.
XS
SM
MD
LG