Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:43 ]  Найменей 70 чалавек сталi ахвярамi паводкаў у Эўропе


ПРАГА. Паводкi ад бясконцых дажджоў па ўсёй Эўропе сталi прычынай сьмерцi найменей 70 чалавек. Расейскiя мэдычныя службы закрылi на карантын частку чарнаморскага ўзбьярэжжа Каўказу, каб запабегчы ўспышцы iнфэкцыйных захворваньняў. Там у часе лiўняў i сьмерчаў цягам апошняга тыдню загiнулi 58 чалавек, шмат iншых лiчацца зьнiклымi бязь звесткаў. Моцныя дажджы працягваюцца ў Нямеччыне. У землях Баварыя i Бадэн-Вюртэмбэрг ўведзенае надзвычайнае становiшча, Там размытыя дарогi, i жыхары асобных гарадоў эвакуяваныя на лодках. Працягваецца паводка ў Аўстрыi. Жыхароў, якiя ратавалiся ад стыхii на дахах дамоў, эвакуююць на гэлiкоптэрах Аўтастрады залiтыя вадой i брудам, затопленыя масты. У Італii ўлады ацэньваюць урон ад паводкаў болей як у 3 з паловай мiльярды эўра. Там загублены ўраджай садавiны i гароднiны, сур’ёзна пашкоджаныя дамы i дарогi. Улады сталiцы Чэхii – Прагi, дзе сёньня iдзе моцны дождж, папярэджваюць, што сёньня ўвечары можа выйсьцi зь берагоў рака Влтава. У Празе зачыняецца шэраг станцыяў мэтрапалiтэну.
XS
SM
MD
LG