Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:35 ]  Расея смуткуе па ахвярах катастрофы субмарыны "Курск"


РАСЕЯ. У Расеi адбываюцца жалобныя цырымонii з нагоды другой гадавiны катастрофы субмарыны “Курск”, якая забрала жыцьцi 118 чалавек. У Маскве ля Цэнтральнага музэю ўзброеных сiлаў адкрыўся помнiк маракам субмарыны “Курск”. Выступаючы на адкрыцьцi манумэнту, начальнiк Галоўнага Штабу Ваенна-Марскога Флёту адмiрал Вiктар Краўчанка сказаў, што ў часе аварыi на субмарыне 12 жнiўня 2000 году “загiнуў адзiн зь лепшых экiпажаў падводнiкаў Паўночнага Флёту”. Прэзыдэнт Расеi Уладзiмер Пуцiн на адкрыцьцi помнiку не прысутнiчаў. Яшчэ адзiн помнiк адкрыты ў гарнiзоне Вiдзяеве, дзе базавалася субмарына “Курск”.
XS
SM
MD
LG