Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 15:34 ]  У Афганiстане арыштаваныя тры падазраваныя баявiкi "Аль-Кайды"


БАГРАМ. АФГАНІСТАН. Тры чалавекi, падазраваныя ў прыналежнасьцi да тэрарыстычнай арганiзацыi “Аль-Кайда”, затрыманыя на Ўсходзе Афганiстану спэцыяльнымi падразьдзяленьнямi ЗША. Сёньня прадстаўнiк амэрыканскiх вайскоўцаў у Афганiстане Роджэр Кiнг паведамiў, што затрыманьне адбылося ў суботу ўвечары ля гораду Хост. Падазраваныя зараз знаходзяцца на ваеннай базе Баграм. Дзе адбываюцца допыты. У часе пошукавай апэрацыi ў правiнцыi Пактыка на паўдзённым усходзе краiны знойдзеныя сховiшчы выбуховых рэчываў i зброi.
XS
SM
MD
LG