Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:32 ]  У Калюмбii ўведзенае надзвычайнае становiшча


БАГОТА. Новы прэзыдэнт Калюмбii Альвара Урыбе абвесьцiў у краiне надзвычайнае становiшча, каб запабегчы далейшай эскаляцыi гвалту. Цягам пяцi дзён пасьля ягонай iнаўгурацыi ў вынiку сутычак памiж ультралевымi паўстанцамi i правымi групоўкамi загiнулi болей як 100 чалавек. У Калюмбii таксама ўведзены надзвычайны падатак, што дазволiць ураду атрымаць дадаткова 800 мiльёнаў даляраў на ўмацаваньне войска. Амаль сорак гадоў у Калюмбii цягнецца грамадзянская вайна, штогод гiнуць тысячы людзей. Урыбе перамог на выбарах, паабяцаўшы рэарганiзаваць узброеныя сiлы i аднавiць парадак у краiне.
XS
SM
MD
LG