Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:49 ]  На поўдні Сэрбіі на выбарах перамагаюць альбанцы


БУЯНАВАЦ (СЭРБІЯ). Сёньня жыхары некаторых акругаў у горадзе Буянавац на поўдні Сэрбіі зноў галасуюць на выбарах мэра пасьля таго, як выбарчая камісія прызнала, што праведзеныя два тыдні таму выбары прайшлі ў тых акругах з парушэньнямі. Сёньняшняе галасаваньне не паўплывае на вынікі выбараў 28 ліпеня, калі пераважнай большасьцю галасоў мэрам быў абраны этнічны альбанец Нагіб Арыфі. Два альбанскія кандыдаты ўдзельнічаюць у выбарах мэра яшчэ аднаго гораду ў Паўдзённай Сэрбіі ­ Прэшава. Два тыдні таму ніводзін зь іх не набраў патрэбныя 50 працэнтаў галасоў.
XS
SM
MD
LG