Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:48 ]  Аднаўляе працу другі рэактар Тэмэлінскай АЭС


ПРАГА. Прадстаўнік кіраўніцтва атамнай электрастанцыі ў Тэмэліне на ўсходзе Чэхіі паведаміў, што другі рэактар станцыі аднаўляе сваю працу. У выніку кароткага замыканьня ў турбіне 5 ліпеня было спыненае выпрабаваньне рэактара. Тэмэлінская АЭС, разьмешчаная за 60 кілямэтраў ад аўстрыйскай мяжы, неаднаразова была прычынай напружаньня ў дачыненьнях паміж Чэхіяй і Аўстрыяй. Апанэнты з Аўстрыі цьвердзяць, што станцыя ўяўляе сабою небясьпеку і мусіць быць зачыненая, тым часам як чэскія ўлады лічаць, што АЭС не нясе ў сабе ніякай рызыкі.
XS
SM
MD
LG