Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:14 ]  Дасьледуюцца прычыны выбуху ў Джалялябадзе


ДЖАЛЯЛЯБАД (АФГАНІСТАН). Паліцыя на захадзе Афганістану падчас праведзеных сёньня рэйдаў захапіла склад зброі і выбуховых прыладаў. Начальнік паліцыі правінцыі Нангаргар Хазрат Алі заявіў, што прычынай выбуху на будоўлі ў пятніцу, у выніку якога загінулі 11 чалавек і яшчэ 90 паранена, была бомба. Мэтай невядомых злачынцаў было падарваць суседнюю гідраэлектрастанцыю. Тым часам іншыя афіцыйныя асобы цьвердзяць, што прычынай здарэньня быў няшчасны выпадак. Адзін супрацоўнік будаўнічай кампаніі быў затрыманы, ён падазраецца ў сувязях з арганізацыяй «Аль-Каіда».
XS
SM
MD
LG