Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:52 ]  Савудаўскі міністар пахваліў Іран за супрацоўніцтва


ВАШЫНГТОН. Міністар замежных справаў Савудаўскай Арабіі Савуд аль-Файсал, выступаючы сёньня ў праграме амэрыканскага тэлеканалу Эй-Бі-Сі, заявіў, што супрацоўніцтва Ірану было «вельмі важным і істотным у барацьбе з тэрарыстамі». Савуд расказаў пра тое, што 16 ваяўнікоў «Аль-Каіды» - савудаўскіх грамадзянаў – былі затрыманыя ў Іране і перададзеныя Савудаўскай Арабіі. Пры гэтым міністар адзначыў, што перадаючы затрыманых, Іран ведаў, што ўся паведамленая імі інфармацыя будзе перададзеная Злучаным Штатам. Паводле савудаўскага міністра, падазраваныя будуць дапытаныя і невінаватыя будуць выпушчаныя на свабоду, тым часам як астатнія паўстануць перад судом.
XS
SM
MD
LG