Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:36 ]  Іран перадаў Савудаўскай Арабіі 16 ваяўнікоў «Аль-Каіды»


ВАШЫНГТОН. Газэта Washington Post цытуе міністра замежных справаў Савудаўскай Арабіі Савуда аль-Файсала, паводле якога Іран арыштаваў і выслаў у Савудаўскую Арабію 16 ваяўнікоў з арганізацыі «Аль-Каіда». Група савудаўскіх урадоўцаў наведала Іран у траўні, каб апытаць 16 затрыманых савудаўцаў, што належалі да «Аль-Каіды». У выніку візыту Эр-Рыяд запатрабаваў выдачы ваяўнікоў. Іран, які паводле прэзыдэнта Злучаных Штатаў Джорджа Буша належыць да «восі зла», адмаўляе амэрыканскія абвінавачаньні, нібыта ў Іране знайшлі прытулак ваяўнікі «Аль-Каіды», якія ўцяклі з Афганістану. Выказваньні Савуда аль-Файсала не былі незалежна пацьверджаныя ні Савудаўскай Арабіяй, ні Іранам.
XS
SM
MD
LG