Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:32 ]  Ізраільскія вайскоўцы ў Газе забілі палестынца


ЕРУСАЛІМ. Ізраільскія вайскоўцы ў Газе забілі палестынца, які адкрыў агонь па групе ізраільцаў, што рамантавалі ахоўную агароджу. Ізраільскае камандаваньне паведаміла, што палестынец належаў да ваенізаванай групоўкі «Хамас». Міністар абароны Ізраілю Біньямін Бэн-Эліэзэр, выступаючы на тыднёвым паседжаньні кабінэту міністраў, заявіў, што разбурэньне дамоў палестынскіх экстрэмістаў мела засьцерагальны эфэкт. Некаторыя палестынскія бацькі цяпер спрабуюць утрымаць сваіх дзяцей ад антыізраільскіх нападаў, баючыся, што іх дамы таксама будуць зьнішчаныя.
XS
SM
MD
LG