Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:31 ]  У Нагорным Карабаху адбыліся прэзыдэнцкія выбары


ЕРЭВАН. Улады непрызнанай Рэспублікі Нагорнага Карабаху – заселенага армянамі анкляву на тэрыторыі Азэрбайджану - паведамілі, што ў сёньняшніх прэзыдэнцкіх выбарах актыўнасьць выбарнікаў да паўдня склала больш за 37 працэнтаў, такім чынам выбары прызнаныя сапраўднымі. Сярод кандыдатаў – цяперашні прэзыдэнт Аркадзі Гукасян, былы сьпікер парлямэнту Артур Таўмасян, лідэр хрысьціянскіх дэмакратаў Альбэрт Казар’ян і лідэр Партыі Адзінства Грыгоры Афанасян. Расея і Эўразьвяз падтрымалі Азэрбайджан, які асудзіў выбары як пагрозу тэрытарыяльнай цэласьці краіны.
XS
SM
MD
LG