Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:30 ]  Дэманстранты ў Кабуле патрабуюць адстаўкі міністра


КАБУЛ. Сотні афганцаў арганізавалі ў Кабуле пратэст, заклікаючы да адстаўкі новага міністра інфармацыі Саіда Рагіна Махдума. Удзельнікі пратэсту вінавацяць Махдума ў карупцыі, у запраданьні замежнікам і ў вынасе з працоўнага кабінэту партрэта легендарнага камандзера Ахмэда Шах-Масуда. Махдум вярнуўся ў Афганістан пасьля некалькіх гадоў, праведзеных у Злучаных Штатах. Ён замяніў на пасадзе міністра прыхільніка Паўночнага Альянсу Абдула Хафіза Мансура. Махдум абвергнуў абвінавачаньні і назваў дэманстрацыю пратэсту звычайнай праявай дэмакратыі.
XS
SM
MD
LG