Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:29 ]  Папа рымскі зноў асудзіў блізкаўсходні канфлікт


РЫМ. Папа рымскі Ян Павел ІІ выступіў сёньня з новым асуджэньнем блізкаўсходняга канфлікту, заклікаўшы міжнародную супольнасьць прыкласьці больш намаганьняў для спыненьня праліцьця крыві. Выступаючы перад паломнікамі ў сваёй летняй рэзыдэнцыі ў Кастэльгандольфа пад Рымам, ён заявіў, што ні напады, ні ахоўныя муры, ні помста не прывядуць да вырашэньня канфлікту. Папа запрапанаваў міжнароднай супольнасьці заняць больш рашучую пазыцыю і заклікаў Ізраіль і палестынцаў вярнуцца за стол перамоваў.
XS
SM
MD
LG