Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:28 ]  Таджыцкі ўрадовец арыштаваны за кантрабанду наркотыкаў


ДУШАНБЭ. Супрацоўнік Міністэрства Бясьпекі Таджыкістану быў затрыманы за захаваньне двух кіляграмаў гераіну. Міністэрства Ўнутраных Справаў вінаваціць супрацоўніка, імя якога не паведамляецца, у дачыненьні да кантрабанды наркотыкаў. Улады надалей шукаюць іншых удзельнікаў злачыннай групы, у якіх, магчыма, захоўваецца яшчэ большая колькасьць гераіну. Гэта ўжо ня першы выпадак арышту афіцыйных асобаў за кантрабанду наркотыкаў. Усяго сёлета праваахоўныя ворганы Таджыкістану канфіскавалі больш за 800 кіляграмаў гераіну.
XS
SM
MD
LG