Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:34 ]  Раскрытая міжнародная сетка віртуальных педафілаў.


ВАШЫНГТОН. Праваахоўныя ворганы ЗША ў супрацоўнiцтве са сваiмi эўрапейскiмi калегамi выкрылi мiжнародную сетку педафiлаў, якiя празь Інтэрнэт распаўсюджвалi дзiцячую парнаграфiю. Мытная служба ЗША паведамiла пра арышт 20 чалавек, палова зь якiх – амэрыканцы, астатнiя – эўрапейцы. Паводле матар’ялаў сьледзтва, ахвыярамi педафiлаў сталi 45 дзяцей ва ўзросьце ад 2 да 14 гадоў, у тым лiку – i дзецi самiх злачынцаў. Бальшынёй зь iх цяпер будуць апекавацца сваякi.
XS
SM
MD
LG