Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:33 ]  Палестынцы гатовыя рэалізаваць амэрыканскія ідэі. Але спачатку іх мусіць рэалізаваць Ізраіль.


ЕРУСАЛІМ. Прадстаўнiкi палестынскага кiраўнiцтва заяўляюць, што амэрыканскае бачаньне палестынскай дзяржавы можа быць рэалiзаванае толькi тады, калi Ізраiль пакiне палестынскiя тэрыторыi. Памочнiк палестынскага лiдэра Ясiра Арафата – Набiл Абу Рдэнэх заявiў, што толькi стварэньне сувэрэннай палестынскай дзяржавы прынясе мiр на Блiзкi Ўсход. Паводле Рдэнэха, палестынская дэлегацыя, якая знаходзiцца ў Вашынгтоне, iнфармавала прадстаўнiкоў кiраўнiцтва ЗША, што iзраiльская прысутнасьць на палестынскiх тэрыторыях робiць немагчымым правядзеньне выбараў. Сёньня палестынскiя дэлегаты абмяркоўваюць праблему бясьпекi ў рэгiёне з дырэктарам ЦРУ Джорджам Тэнэтам.
XS
SM
MD
LG