Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:49 ]  У выніку выбуху ў Джалялябадзе загінула 26 чалавек.Прычыны выбуху дагэтуль невядомыя


ДЖАЛЯЛАБАД. АФГАНІСТАН. У горадзе Джалялабадзе на ўсходзе Афганiстану ратаўнiкi працягваюць разьбiраць руiны на месцы ўчорашняга выбуху, у вынiку якога, паводле апошнiх дадзеных, загiнулi 26 чалавек i каля 80 параненыя. Прычыны выбуху дагэтуль ня высьветленыя. Вайскоўцы мяркуюць, што ля будынку адной з будаўнiчых кампанiяў мог выбухнуць аўтамабiль. Аднак, мясцовыя ўлады заяўляюць, што ў памяшканьнi захоўвалiся выбуховыя матар’ялы, што выкарыстоўваюцца ў будаўнiчых працах. Расьследаваньне працягваецца.
XS
SM
MD
LG